Сёньня ў Гомелі на сумесным паседжаньні прэзыдыюму гарсавету й гарвыканкаму сфармавана гарадзкая тэрытарыяльная камісія па выбарах дэпутатаў. Ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у яе быў накіраваны сябра АГП, былы дэпутат Вярхоўнага Савету СССР Юрый Варонежцаў. Аднак у склад камісіі яго не ўключылі.
Супраць Варонежцава прагаласавалі ўсе чальцы прэзыдыюму гарсавету і гарвыканкаму, двое - устрымаліся.
Не ўвайшоў у склад камісіі і прадстаўнік стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” гісторык Сьвятаслаў Шапавалаў. Усе, хто меў права галасаваць, таксама былі супраць. Устрымаўся толькі старшыня гарвыканкаму Віктар Піліпец.
Гарадзкая камісія складаецца з 13 чалавек. Траціна чальцоў ад палітычных і грамадзкіх арганізацый у ёй забясьпечана вылучэнцамі КПБ, БРСМ, вэтэранаў і афіцыйных прафсаюзаў. Астатнія – гэта гарадзкія чыноўнікі, якія вылучаліся у тым ліку й шляхам збору подпісаў, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў.