Беларуска-расейскія перамовы аб пастаўках нафты ў Беларусь у 2010 годзе, якія пачаліся 25 студзеня ў Маскве, будуць прадоўжаныя 26 студзеня. Пра гэта паведаміла карэспандэнту “Свабоды” крыніца ў расейскім урадзе, блізкая да перамоўнага працэсу.
У перамовах з расейскага боку бяруць удзел віцэ-прэм’ер Ігар Сечын і міністар энэргетыкі Сяргей Шматко. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае першы віцэ-прэм’еp Уладзімер Сямашка. Крыніца патлумачыла:
“Можна пэўна сказаць, што ёсьць істотныя зрухі ў лепшы бок. Атмасфэра перамоваў значна лепшая і падае надзею на тое, што ўсё ж такі дамовімся”.
Паводле крыніцы, блізкай да перамоўнага працэсу, пазыцыя Расеі застаецца ранейшай:
“Я не выключаю, што нейкія крокі насустрач былі зробленыя з абодвух бакоў, але дэталізацыі я ня буду даваць, заўтра мы даведаемся. Перамовы працягнуцца заўтра. Атмасфэра перамоваў падае надзеі, што, магчыма, будзе дасягнута дамоўленасьць, выразная і ясная”.