Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі заснавальнікам Беларускага прафсаюзу “Разам”, які плянуе аб’яднасьць індывідуальных прадпрымальнікаў, працаўнікоў прыватных сельскіх гаспадарак і іншых дробных бізнэсоўцаў.
У Міністэрстве юстыцыі заяўнікам адмовіліся выдаць дакумэнтальнае пацьверджаньне адмовы ў рэгістрацыі на той падставе, што яна не падпісаная і не зацьверджаная афіцыйная фармулёўка. Тым часам вызначаны законам тэрмін на працэдуру рэгістрацыі завяршыўся, а на афіцыйным інтэрнэт-сайце Мін’юсту зьмешчанае адпаведнае паведамленьне.
Як паведаміла Свабодзе адна заснавальнікаў прафсаюзу Ірына Яскевіч, заяўнікі будуць абскарджваць рашэньне Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўным судзе Беларусі.