У Івянцы Валожынскага раёну адбыўся сход мясцовага аддзелу Саюзу палякаў, які застаўся верны арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс, якая ня мае рэгістрацыі і не прызнаецца ўладамі.
На яго прыйшлі 154 жыхары Івянца — сябры саюзу, а таксама прыехалі з Горадні і зь іншых гарадоў 130 актывістаў польскага руху. Удзельнікі сходу выказалі падтрымку Тэрэсе Собаль, якая ўзначальвае мясцовую арганізацыю Саюзу палякаў і Дом польскі, заявілі, што прызнаюць яе па-ранейшаму сваім кіраўніком. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігар Банцар.
Рэч у тым, што напярэдадні валожынская раённая газэта паведаміла, што спадарыня Собаль выключана з саюзу. Улады не задавальняе тое, што Івянецкі аддзел не падпарадкоўваецца праўладнаму Саюзу палякаў на чале з Станіславам Сямашкам. Сёньня ён зьявіўся ў мясцовы Дом польскі, калі рыхтаваўся сход, але размовы з прысутнымі ў яго не атрымалася.