Старшыня сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч прапануе адмяніць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў –платнікаў і навучэнцаў платных аддзяленьняў.
Паводле дэпутата, гэта прапанова выклікала цікавасьць у міністэрстве абароны. І калі яна будзе прынятая, то адтэрміноўка на пэрыяд навучаньня будзе прадстаўляцца толькі тым, хто навучаецца за сродкі рэспубліканскага (мясцовага) бюджэту.
Паводле У. Здановіча, міністэрства абароны распрацавала законопраект, які прадугледжвае адмену адтэрміноўкі ад вайсковай службы для студэнтаў вну і сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў завочнай формы навучаньня. Дакумэнт выклікаў у Палаце прадстаўнікоў бурнае абмеркаваньне. І на даволі частае пытаньне, чаму абралі менавіта гэту катэгорыю студэнтаў, а не "вячрнікаў" ці студэнтаў стацыянару, дэпутаты так і не атрымалі яснага адказу, перадае БелТА.
Паводле дэпутата, да гэтай праблемы трэба падыходзіць па прынцыпу справядлівасьці. Па першае, прызываць толькі тых, хто вучыцца завочна, не зусім правільна. Па другое, гэта ня вырашыць праблемы, а праз год-два элемэнтарна згорнуць прыём на завочную форму навучаньня, а на дзённую павялічыць.
Дзяржава даводзіць навучальным установам кантрольныя лічбы прыёму на бюджэтную форму навучаньня і гэтым фармуе заказ на падрыхтоўку кадраў для народнай гаспадаркі як на вочнай, так і на завочнай форме. Студэнты-бюджэтнікі ўсё ж пры паступленьні паказваюць больш высокія вынікі, а пасьля заканчэньня вучобы абавязкова разьмяркоўваюцца. Таму, паводле У.Здановіча, на тэрміновую службу такіх студэнтаў і выпускнікоў ніяк нельга прызываць.
Паводле дэпутата, студэнты-платнікі атрымліваюць больш нізкія балы на тэставаньні, яны не разьмяркоўваюцца і часьцей за ўсё не працуюць па атрыманай спэцыяльнасьці. Частка зь іх лічыцца студэнтамі фармальна, не праяўляе ніякага інтарэсу да будучай прафэсіі.
"Вось з гэтай катэгорыі можна фармаваць контынгент салдат тэрміновай службы", - адзначыў У.Здановіч. Калі такая прапанова будзе ўхвалена, то ў студэнтаў абавязкова зьявіцца стымул да вучобы.