Георгі Зьмітрук патрабуе спагнаць з БТ 44 тысячы даляраў

Георгі Зьмітрук

26 студзеня ў Першамайскім судзе Менску сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Георгі Зьмітрук сустрэнецца з прадстаўнікамі БТ.
Сп. Зьмітрук патрабуе абвяржэньня зьвестак, якія прагучалі ў праграме «Панарама тыдня» ад 13 сьнежня 2009 году.

Георгі Зьмітрук зьвярнуў увагу суду на тое, што ў сюжэце, прысьвечаным дзейнасьці БХД, прагучалі ананімныя заявы ў інтэрнэце ад «Вольгі, Алены і Вольгі». Гэтыя невядомыя жанчыны абвінавачвалі Георгія ў запазычанасьці за аказаньне сэксуальных паслугаў.

Паводле заканадаўства грамадзянін можа патрабаваць абвяржэньня паклёпніцкіх зьвестак, якія ганьбяць ягоны гонар, годнасьць ці дзелавую рэпутацыю ў тым выпадку, калі той, хто распаўсюдзіў такія зьвесткі, ня здолее даказаць, што яны ёсьць сапраўднымі.

У якасьці маральнай кампэнсацыі Георгі Зьмітрук патрабуе спагнаць зь Белдзяржтэлерадыёкампаніі 128 мільёнаў рублёў (крыху больш як 44 тысячы даляраў).