Мясцовыя выбары пройдуць 25 красавіка 2010 году

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 26 скліканьня прызначаныя на 25 красавіка 2010 году.

18 студзеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны загад.

Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў прэсавай службе кіраўніка Беларусі.