Беларусь у студзені -лістападзе 2009 году экспартавала 14,1 мільёнаў тонаў нафтапрадуктаў па сярэдняй цане $ 440 за 1 тону.
Экспарт нафтапрадуктаў вырас на 1,6%, пры гэтым сярэдняя цана экспарту панізілася на 39,6%. Такім чынам, экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені-лістападзе 2009 году склаў 6,2 мільярдаў даляраў ЗША і зьменшыўся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2008-га на 38,6%.
Адмоўны для Беларусі балянс імпарту нафты і экспарту нафтапрадуктаў за студзень-лістапад 2009 года склала 200 млн. даляраў ЗША супраць станоўчага сальда ў 955 млн. даляраў па гэтых апэрацыях у студзені-лістападзе 2008 году.