Пракуратура Тайлянду завершыць разгляд падрыхтаванага крымінальнай паліцыяй дакладу пра кантрабанду зброі з Паўднёвай Карэі экіпажам “ІЛ-76” да панядзелка, 18 студзеня, то бок да наступнага слуханьня па гэтай справе. Пра гэта заявіў сёньня мясцовым мэдыям кіраўнік тайскай пракуратуры па крымінальных справах Крайсіт Піцавонгпракан.
Паводле СМІ — а гэтая навіна падаецца ў Тайляндзе як “Breaking news” — ня выключана, што ў панядзелак пракуратура ўжо выставіць канчатковае абвінавачаньне пяці сябрам экіпажу “ІЛ-76”, сярод якіх 54-гадовы беларускі грамадзянін, бортмэханік Міхаіл Петухоў. Паліцэйскія, правёўшы расьсьледаваньне, рэкамэндуюць выставіць экіпажу абвінавачаньні ў парушэньні пяці пунктаў крымінальных, мытных і авіяцыйных законаў краіны. Калі абвінавачаньне пагодзіцца з вынікамі расьсьледаваньня, справу перададуць у суд, і тады чатырох казахстанскіх і аднаго беларускага авіятара можа чакаць працяглы судовы працэс і вырак у выглядзе вельмі працяглага, а можа і пажыцьцёвага турэмнага пакараньня.
Калі ж пракуратура ня знойдзе дастатковых доказаў для судовага абвінавачаньня, яна можа адмовіць у разборы. Экіпаж будзе вызвалены, але ўсе слуханьні гэтай крымінальнай справы, паводле пастановы суду, будуць аплачаны за кошт адказьнікаў, то бок пяці лётчыкаў.
Тым часам самі сябры экіпажу адмаўляюць усе выстаўленыя тайскай паліцыяй абвінавачаньні, сьцьвярджаючы, што нічога ня ведалі пра зброю і лічылі, што перавозяць абсталяваньне для здабычы нафты.
Арыштаваныя лётчыкі напісалі ліст да прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева з просьбай аб абароне. У ім, акрамя іншага, паведамляецца, што свой груз самалёт вёз ва Ўкраіну.
“Мы выконвалі рэйс паводле заданьня авіякампаніі Air West Georgia і арандавалі машыну ва Ўкраіне”, — пішуць лётчыкі. — “Паводле кантракту мусілі перавезьці груз цывільнага прызначэньня вагой у 35 тонаў з Пхэньяну ў Кіеў. Прыляцелі ў Пхэньян паводле раскладу, увечары 10 сьнежня, адразу паехалі ў гатэль адпачываць”.
Як пішуць лётчыкі, нічога падазронага ў часе свайго знаходжаньня ў паўночнакарэйскай сталіцы яны не заўважылі.
Тым часам афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамэнту Казахстану Аскар Абдрахманаў паведаміў, што дыпляматычная дэлегацыя яго краіны вядзе перамовы з адвакатамі пілётаў.
“Мы і надалей будзем рабіць усё магчымае для абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў Казахстану, якія знаходзяцца ў зьняволеньні”, — адзначыў Абдрахманаў. Пра абарону інтарэсаў беларуса Петухова нічога не паведамляецца.