Фэдэральная мытная служба (ФМС) Расеі распарадзілася спаганяць 100% экспартнага мыта пры пастаўках у Беларусь ня толькі нафты, але і нафтапрадуктаў.
“Пры мытным афармленьні нафты сырой і асобных катэгорыяў тавараў, выпрацаваных з нафты, што вывозіцца з тэрыторыі Расеі ў Рэспубліку Беларусь з 1 студзеня прымяняць стаўкі вывозных мытных тарыфаў, устаноўленых пастановай ураду Расеі ад 25 сьнежня 2009 году N1091", - сказана ў тэлетайпаграме ФМС Расеі, як сьцьвярджае агенцтва "Інтэрфакс".
Падрабязьней пра гэтую тэму чытайце пазьней на нашым сайце