Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Т. Цыганкова прызнала яго вінаватым у хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы.
Факт хуліганства актывіст "Маладой Беларусі" Тарас Сурган спрабаваў аспрэчыць: ён распавёў, што 9 студзеня пайшоў выносіць сьмецьце і невядомыя асобы зьвярнуліся да яго з прапановай пагутарыць і запрасілі ў машыну. Невядомыя ў цывільным аказаліся супрацоўнікамі міліцыі і сёньня ў судзе яны былі сьведкамі – цьвердзілі, што Сурган нецэнзурна выказваўся.
Тарас Сурган заявіў адвод судзьдзі, сказаўшы што не давярае суду разглядаць справу. Але ягоны адвод адхілілі.
Прысутныя на паседжаньні аднадумцы Тараса Сургана напісалі скаргу старшыні суду Раісе Лупянковай пра тое, што судзьдзя Цыганкова ставіцца да падсуднага перадузята і паводзіць сябе груба.
Адразу пасьля агучваньня пастановы суда Тараса ўзялі пад варту і адвезьлі ў сьледчы ізалятар часовага утрыманьня, дзе ён адбудзе наступныя 7 сутак.