Місія Міжнароднага валютнага фонду мае намер правесьці з уладамі Беларусі перамовы адносна зьмяненьня ўмоваў імпарту нафты з Расеі, а таксама захадаў для мінімізацыі нэгатыўнага ўплыву на плацёжны балянс і далейшай рэалізацыі праграмы stand-by, паведаміла Інтэрфаксу пастаянны прадстаўнік МВФ ў Беларусі Натальля Калядзіна. Місія МВФ намер у бліжэйшы час пралічыць, наколькі зьмены ўмоваў імпарту нафты паўплываюць на плацёжны балянс Беларусі.