Як паведамлялася ўжо, у Гомелі спэцназаўцы затрымалі на вуліцы й гвалтам даставілі ў ваенкамат актывіста стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенку.
«Супрацоўнік ваенкамату, — паведаміў спадар Якавенка, — склаў супраць мяне рапарт, што я нібыта адмаўляюся браць позвы й ставіць подпіс, што я іх атрымаў. Падпісаліся пад рапартам і спэцназаўцы, якія мяне затрымлівалі. Гэта Барысенка й Дзьмітраўцаў. Паколькі супрацоўнік ваенкамату размаўляў са мной па-расейску, я запатрабаваў, каб на размову былі запрошаны перакладчык з расейскай на беларускую мову й мой прадстаўнік. Пасьля гэтага мяне адпусьцілі».
Яўген сьцьвярджае, што позваў у ваенкамат апошнім часам не атрымліваў, а гвалтам яго даставілі ў ваенкамат, хутчэй за ўсё, таму, што нядаўна ён падаў заяву з просьбай дазволіць яму прайсьці альтэрнатыўную службу.
Яўгену Якавенку — 25 гадоў. Раней ён меў адтэрміноўку ад службы , бо вучыўся ў Беларускім транспартным унівэрсытэце. Атрымаў спэцыяльнасьць інжынэра-электрыка. Да звальненьня працаваў у аб’яднаньні «Гомсельмаш». Зараз часова не працуе.
У мінулым годзе спадара Якавенку аштрафавалі на 700 тысяч рублёў за паход з кветкамі да помніка Кірылу Тураўскаму ў Міжнародны дзень роднай мовы.