Віцэ-прэм'ер Польшчы Вальдэмар Паўляк заявіў, што Польшча зацікаўлена падтрымліваць Беларусь у кантактах з Эўразьвязам – эканамічных, гандлёвых, а таксама падтрымлівае імкненьне Беларусі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Падчас пасяджэньня ў Менску сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву В.Паўляк таксама адзначыў, што Польшча выступае за стварэньне ўмоваў «для канкрэтных мерапрыемстваў з выкарыстаньнем эўрапейскіх сродкаў у рамках праграмы "Ўсходняе партнэрства", якая будзе садзейнічаць стварэньню ўмоваў для "добрага ўзаемадзеяньня" зь Беларусьсю.
Паводле В.Паўляка, Мытны саюз адкрывае новыя магчымасьці для польска-беларускага супрацоўніцтва, перадае Інтэрфакс. Ён адзначыў, што апошнім часам у Польшчы ўзрастае цікавасьць да ўдзелу ў прыватызацыйным працэсе ў Беларусі. "Мы бачым тут вялікія магчымасьці, можна будзе выкарыстоўваць польскі вопыт", - сказаў польскі віцэ-прэм'ер.
Пэрспэктыўнымі ў супрацоўніцтве В.Паўляк назваў праекты ў энэргетычнай сфэры і адзначыў магчымасьці для супрацоўніцтва ў нафтагазавай, хімічнай прамысловасьці і чыгуначных перавозках.