Мы пастаянна адсочваем шэраг рэйтынгаў, якія міжнародныя арганізацыі складаюць для краінаў сьвету, беручы пад увагу розныя парамэтры палітычна-эканамічнага і сацыяльнага жыцьця. З увагі на блізкія прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, на якіх, паводле ўсіх апытаньняў, украінцы зьбіраюцца памяняць прэзыдэнта, мы пастанавілі параўнаць самыя апошнія рэйтынгі Ўкраіны і Беларусі, каб знайсьці і тут адказ на пытаньне, чаму ўкраінцы хочуць памяняць свайго прэзыдэнта, а беларусы свайго — ня вельмі.
1. “Свабода ў сьвеце 2010” (Freedom House, 194 краіны):
Беларусь - несвабодная (усяго такіх 47)Украіна - свабодная(усяго такіх 89)
2. "Індэкс свабоды слова 2009" (Freedom House, 195 краінаў):
Беларусь - 188 (краіна з несвабодным друкам)Украіна - 55 (краіна з часткова свабодным друкам)
3. Рэйтынг свабоды прэсы 2009 (Reporters Without Borders):
Беларусь - 154Украіна - 87
4. "Doing Business 2009" (аб умовах вядзеньня бізнэсу, Сусьветны банк, 181 краіна):
Беларусь - 85 (летась 115) - у чацьвёрцы найбольш пасьпяховых краін-рэфарматараўУкраіна - 146 (летась 150)
5. Сусьветны рэйтынг карумпаванасьці 2009 (Transparency International, 180 краінаў):
Беларусь - 139Украіна - 146 (самай карумпаваная краіна ў СНД)
6. Рэйтынг эканамічнай свабоды (Heritage Foundation, The Wall Street Journal, 179 краінаў):
Беларусь - 167Украіна - 152
7. Рэйтынг сусьветнага дабрабыту (брытанскі аналітычны цэнтар Legatum, 104 краіны):
Беларусь - 85Украіна - 61
8. Рэйтынг міралюбнасьці (Інстытут эканомікі і міру, аналітычны цэнтар часопісу Economist):
Беларусь - 98Украіна - 82