У мінулым годзе нэгатыўнае адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі вырасла да 5 мільярдаў даляраў. Ці можна верыць абяцаньням чыноўнікаў зьменшыць сёлета адмоўны дэфіцыт гандлю? Якім можа быць балянс замежнага гандлю ў канцы гэтага году? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Цыганкоў: На сайце Нацбанку паведамляецца, што адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі ў студзені-лістападзе склала 4 мільярды 814 мільёнаў даляраў. На канец году гэтая лічба складзе калі 5 мільярдаў. Ці магчыма дасягнуць тыя эканамічныя паказьнікі, які закладзеныя ў зацьверджаны ўказам прэзыдэнта прагноз на наступны год, калі дэфіцыт замежнага гандлю будзе заставацца такім вялікім?
Залескі: Ужо ня першы год мы чуем гэтыя мантры, заклінаньні — скараціць, скараціць, дэфіцыт скароціцца... Давайце паглядзім, адкуль ён бярэцца. Ён бярэцца ад таго, што кошт адзінкі нашага экспарту памяншаецца, а кошт адзінкі імпарту застаецца такі самы альбо ўзрастае. Тое, што мы робім, павінна быць патрэбна людзям, і ад гэтага даражэць. Калі на нашу прадукцыю будзе расьці попыт, яна будзе даражэць і зьнікне гэтае адмоўнае сальда.
Цыганкоў: У афіцыйнай інфармацыі адзначаецца, што дынаміка росту дэфіцыту замежнага гандлю зьніжаецца. То бок апошнія месяцы ён расьце не такімі тэмпамі, як, напрыклад,у першай палове году. Ці можна назваць гэта вынікам змаганьня з імпартам, якое праводзіць беларускае кіраўніцтва?
Залескі: Ведаеце, рэгуляваньне імпарту ў той спосаб, як гэта робіцца ў нас, — мала ўплывае на гэтую дынаміку. Ёсьць рэчы больш грунтоўныя, чым ваганьні цягам году. Зрабіў добрую прадукцыю, навукаёмістую, патрэбную людзям — і гэтае сальда паступова зьнікне.
Цыганкоў: Урад Беларусі ў сваім мэтавым прагнозе на 2009 год плянаваў зьнізіць адмоўнае сальда гандлю да 1,47-1,5 мільярдаў даляраў. Але яно склала 5 мільярдаў. На 2010 год афіцыйныя асобы зноў абяцаюць зьмяншэньне дэфіцыту замежнага гандлю. Які ваш прагноз?
Залескі: Я думаю, будзе 7 мільярдаў. Цікава, сядзяць паўтары тысячы людзей і складаюць гэты дзяржаўны прагноз. І памыляюцца ў выніку ў 5 разоў. Дык альбо яны ня ўмеюць прагназаваць альбо яны кагосьці баяцца. А каго яны баяцца, нам усім зразумела. Бо каб зрабіць сапраўдны прагноз, мы можам узяць за апошнія 15 гадоў рост гэтага адмоўнага сальда. І калі ў нас ёсьць 15 кропачак, то відавочна, што 16-ая далёка ад іх ня пойдзе. І мы ўбачым, што будзе 7 мільярдаў
Залескі: Ужо ня першы год мы чуем гэтыя мантры, заклінаньні — скараціць, скараціць, дэфіцыт скароціцца... Давайце паглядзім, адкуль ён бярэцца. Ён бярэцца ад таго, што кошт адзінкі нашага экспарту памяншаецца, а кошт адзінкі імпарту застаецца такі самы альбо ўзрастае. Тое, што мы робім, павінна быць патрэбна людзям, і ад гэтага даражэць. Калі на нашу прадукцыю будзе расьці попыт, яна будзе даражэць і зьнікне гэтае адмоўнае сальда.
Цыганкоў: У афіцыйнай інфармацыі адзначаецца, што дынаміка росту дэфіцыту замежнага гандлю зьніжаецца. То бок апошнія месяцы ён расьце не такімі тэмпамі, як, напрыклад,
Цікава, сядзяць паўтары тысячы людзей і складаюць гэты дзяржаўны прагноз. І памыляюцца ў выніку ў 5 разоў.