Менск і Масква пакуль не змаглі дамовіцца пра ўмовы паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе. Як успрымаюць нафтавую спрэчку паміж Беларусьсю і Расеяй суседзі і трэці ўдзельнік Мытнага саюзу — Казахстан?
У Казахстане добра ведаюць пра нафтавыя спрэчкі паміж Беларусьсю і Расеяй, але ня лічаць патрэбным неяк умешвацца ў іх, — кажа палітоляг Камал Бурханаў, дэпутат казахстанскага парлямэнту:
“Інфармацыя цалкам ёсьць, але ў цэлым у нас лічаць, што гэтыя дзьве брацкія краіны, іх народы неяк вырашаць гэтае пытаньне”.
Спадар Бурханаў лічыць, што ня варта перабольшваць пагрозы Мытнаму саюзу з-за гэтага канфлікту:
“Мытны саюз толькі пачаў існаваць, першыя дні. І натуральна, што будзе пэрыяд прыціркі, удакладненьня нейкіх момантаў. Дакумэнты падпісваліся адны, а жыцьцё можа ўносіць нейкія карэктывы. Гэта нармальная зьява для ўсіх арганізацый”.
Па сутнасьці нафтавага канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй казахскі дэпутат Камал Бурханаў зазначыў, што праблему павінны вырашыць экспэрты:
“У любой сытуацыі ў рамках Мытнага саюзу будуць заставацца інтарэсы пэўных дзяржаў. Эканомікі ў нас розныя. Часам мы з Расеяй зьяўляемся канкурэнтамі па продажы збожжа, нафты, газу. Гэта ня дзіўна, заўтра могуць у нас пайсьці спрэчкі па нейкіх квотах, яшчэ па нечым. Таму я ня думаю, што гэта трэба палітызаваць і ставіць пад сумнеў саму па сабе неабходнасьць Мытнага саюзу”.
Летась паміж Расеяй і Ўкраінай адбывалася аналягічная зь цяперашнім беларуска-расейскім канфліктам газавая спрэчка, згадвае ўкраінскі палітоляг Аляксандар Дзергачоў з Інстытуту палітычных і этнасацыяльных дасьледаваньняў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны:
“Можна было б тут фантазіраваць пра тое, што Менск і Кіеў маглі б узгадняць свае пазыцыі, але гэта наўрад ці мае сваё практычнае ажыцьцяўленьне, бо трэба разумець, наколькі важны статус надзейнага транзытэра для Эўропы. Украіна гатовая болей зьвяртаць увагі на Эўропу, хоць і Менск апошнім часам выкарыстоўвае элемэнты манэўраваньня з Эўразьвязам”.
Што да нафтавага канфлікту Менску і Масквы, то, як мяркуе спадар Дзергачоў, тут утварылася надта асаблівая сытуацыя, калі ўсё павінна вырашацца паводле дамоўленасьцяў:
“Можна было б ацэньваць сытуацыю, абапіраючыся на міжнароднае права, але яго цяжка прымяняць да двухбаковых адносін Расеі і Беларусі. Таму што гэта спэцыфічны варыянт рэінтэграцыі ці інтэграцыі на новых умовах. Гэта неклясычны варыянт па-за міжнародным правам. Расея творыць уласнае права”.
Аляксандар Дзергачоў з Інстытуту палітычных і этнасацыяльных дасьледаваньняў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны не гатовы вызначыць, хто мае больш рацыі ў нафтавай спрэчцы Беларусі і Расеі:
“У дадзеным выпадку можна зразумець і Маскву, і Менск, паколькі Менск шукае большых прывілеяў, саступаючы пэўныя палітычныя, іміджавыя і іншыя моманты. Менск пагаджаецца на спэцыфічныя адносіны з моцнай Расеяй. Але за гэта мае атрымаць кампэнсацыю. Памеры кампэнсацыі — гэта прадмет торгу”.
Вынік канфлікту паміж Расеяй і Беларусьсю будзе залежаць ад таго, наколькі Масква гатовая плаціць за гэтыя асаблівыя адносіны, наколькі яна стала больш прагматычнай. Беларусь жа тут застаецца закладніцай сваёй палітыкі, ня можа апэляваць да міжнароднай супольнасьці, бо яна хоча ня рынкавых, а спэцыфічных дачыненьняў з Расеяй, мяркуе кіеўскі палітоляг Аляксандар Дзергачоў.

дзьве брацкія краіны, іх народы неяк вырашаць гэтае пытаньне ...

... неклясычны варыянт па-за міжнародным правам. Расея творыць уласнае права ...