Кіраўнік Беларусі падпісаў плян своечасовай падрыхтоўкі да абароны. Падрабязнасьці пляну пакуль не публікуюцца.
Пра гэта паведаміў міністар абароны Юрый Жадобін. 11-га студзеня ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада ў справе забесьпячэньня ваеннай бясьпекі краіны, перадае БелТА.
Жадобін патлумачыў: “У гэтым дакумэнце ўлічаны ўвесь стан рэчаў ня толькі з пункту гледжаньня ваеннай бясьпекі, але і фінансавыя, эканамічныя магчымасьці дзяржавы (…) Усе лічбы, этапы гэтага пляну абгрунтаваныя, пралічаныя”.