Сёньня ў Маскве першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка пачаў чарговы раўнд перамоваў пра ўмовы пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе. Беларускую дэлегацыю запрасіў расейскі віцэ-прэм’ер Ігар Сечын.
Пакуль афіцыйныя крыніцы не падаюць падрабязнасьцяў пра перамовы. Прэсавы сакратар беларукага ўраду Аляксандар Цімашэнка сказаў карэспандэнту «Свабоды»:
«Сямашка ў Маскве, але ці пачаліся перамовы, я ня ведаю. Яны павінны былі пачацца ў другой палове дня, аднак падрабязнасьцяў я ня ведаю. Калі б я быў у Маскве, у складзе дэлегацыі, я б паведаміў, што дакладна адбываецца. А мне зь Менску вельмі цяжка бачыць, што там адбываецца. Калі дэлегацыя знаходзіцца на перамовах, тэлефоны,звычайна, адключаныя. Я думаю, інфармацыя зьявіцца толькі тады, калі перамовы скончацца».
На пытаньне, ці могуць быць сёньня падпісаныя пагадненьні, спадар Цімашэнка адказаў:
«Няма нічога немагчымага, калі будзе ўзаемапрымальны вынік, магчыма, падпішуць».
Першы раўнд перамоваў 30–31 сьнежня мінулага года ў Маскве быў няўдалым для Ўладзімера Сямашкі, ён вярнуўся ў Менск без падпісаных дамоўленасьцяў. Беларуская дэлегацыя паскардзілася, што на яе быў учынены беспрэцэдэнтны ціск, а гэта «абсалютна неабгрунтавана і недапушчальна». Маўляў, беларускаму боку было прапанавана парушыць базавую дамову пра стварэньне адзінай мытнай тэрыторыі і Мытны саюз. Расейскі бок тады заявіў, што зрабіў усё магчымае для падпісаньня пагадненьня да Новага году. І папярэдзіў Сямашку, што ад 1 студзеня пяройдзе да спагнаньня мыта ў поўным аб’ёме на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Бязмытныя пастаўкі для ўнутранага спажываньня Беларусі «з улікам асаблівага характару саюзьніцкіх стасункаў» могуць адбыцца пры наяўнасьці адмысловых дакумэнтаў. Падпісаньне дамоўленасьцяў было адкладзена на студзень. Пэўны час перамовы працягваліся «на дыстанцыі».
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што пытаньні паставак нафты і газу пакуль вынесеныя за рамкі пагадненьня аб Мытным саюзе. А Беларусь мела дагэтуль ільготны парадак пастаўкі нафты, рабілася зьніжка больш як на 36% ад мыта. Але ад 1 студзеня паніжальныя каэфіцыенты ня дзейнічаюць і пастаўкі нафты ў Беларусь неабходна юрыдычна ўрэгуляваць.
6–7 студзеня ў Маскве перамовы аднавіліся на ўзроўні намесьніка міністра эканомікі Анатоля Філонава і кіраўніка канцэрну «Белнафтахім» Валера Казакевіча. Аднак і яны не прынесьлі плёну. Расейскі бок, пасьля дакладу кіраўніцтву ўраду Расеі, фактычна адмовіўся ад усіх дасягнутых дамоўленасьцяў і вярнуўся на пазыцыі пачатку году. Дэлегацыя вярнулася для кансультацыяў у Менск. Пасьля гэтага, на запрашэньне Ігара Сечына, у Маскву зноў прыехаў Уладзімер Сямашка.
Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў не выключае, што спадар Сямашка зноў можа вярнуцца ў Менск ні з чым:
«Расейская пазыцыя вельмі цьвёрдая і настойлівая. Пазыцыя беларускага боку таксама вельмі настойлівая. Але абодва бакі ня вельмі сьпяшаюцца. Пытаньне толькі ў тым, у каго гэтыя рызыкі доўгатэрміновыя, а ў каго кароткатэрміновыя. Нібыта ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве беларускі бок можа цягнуць сытуацыю, улічваючы, што Расея наўрад ці пойдзе на абвастрэньне, бо гэта нафтавая вайна, скандалы, а Эўразьвяз будзе стаяць на баку Менску. Я думаю, скончыцца тым, што кампрамісу ня будзе. Сямашку паклікалі сюды, каб неяк канчаткова высьветліць адносіны. Сказаць, чым і калі скончыцца, вельмі складана. Я не выключаю, што Сямашка заўтра прыляціць назад у Менск».