Магілёўская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы 13 студзеня правядзе інтэлектуальнае спаборніцтва для вучняў старэйшых клясаў «Беларускае пяціборства». Яго пераможцам стане той удзельнік які найлепей справіцца з матэматычнай задачаю, адкажа на пытаньні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Адказваць вучні мусяць на беларускай мове, якасьць якой таксама будзе ацэньвацца журы.
«Беларускай пяціборства» пройдзе ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова пасьля правядзеньня абласных прадметных алімпіядаў.
Ініцыятар мерапрыемства Міхась Булавацкі: «Нас цікавяць найперш самыя таленавітыя вучні, якія і ўдзельнічаюць у алімпіядах. Мы запрашаем найлепшых паўдзельнічаць і ў нашым „Пяціборстве“. Мы распаўсюдзілі таксама абвесткі ў газэтах пра нашае спаборніцтва. Каля трыццаці чалавек звычайна ўдзельнічаюць у ім».
Дазвол на правядзеньне «Пяціборства» ва ўнівэрсытэце даў былы яго рэктар, а цяпер міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.
Упершыню інтэлектуальнае спаборніцтва адбылося ў 1999 годзе. Сёлетняе «Пяціборства» пройдзе ў дзявяты раз.
Міхась Булавацкі: «Я зайшоў тады ў абласную управу адукацыі, каб запытацца чаму тэксты для прадметных алімпіядаў даюцца вучням толькі па-руску. Там адказалі, што давалі раней й па-беларуску, але ніхто іх не выбіраў, таму адмовіліся, дзеля эканоміі сродкаў. Тады я й прапанаваў паралельна праводзіць матэматычную алімпіяду па-беларуску. Чыноўнікі былі ня супраць. На першую нашую алімпіяду прыйшло трыццаць чалавек. Праз год — сорак. У 2001 годзе мы вырашылі правесьці ужо спаборніцтва па пяці прадметах. Так і зьявілася ў Магілёве «Беларускае пяціборства».
Максымальная адзнака за перамогу ў адной з дысцыплінаў — пяць балаў. Перамагае той, хто набірае больш за ўсіх балаў.
Летась Міхась Булавацкі адзначаў, што беларускай мовай лепей валодаюць вучні вясковых школаў. У 2008 годзе, напрыклад, пераможцам «Беларускага пяціборства» стаў вучаць з Чавускага раёну зь вёскі Гарбавічы Андрэй Дарожкін, летась — вучань Палянінавіцкай сярэдняй школы, што на Быхаўшчыне, Антон Лявіцкі.