Раство ў розных краінах

Паводле маскоўскага Патрыярхату, Раство 7 студзеня адзначаецца у трыццаці тысячах прыходаў РПЦ. Сьвяткуюць яго і ў некаторых іншых краінах.

РАСТВО Ў БЕЛАРУСІ

Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч адзначыў Раство ў Косава, якое абвясьціла сувэрэнітэт два гады таму. Тадзіч уначы запальваў сьвечкі разам з манахамі праваслаўнага манастыру ў Весока Дзечані.

У Бэтлееме, месцы нараджэньня Хрыста, сотні паломнікаў назіралі шэсьце на часе з патрыярхам Іерусалімскім Феафілам Трэцім.

Адзначэньне Раства вылілася у крывапраліцьце ў Эгіпце, дзе невядомыя распачалі стрэляніну па хрысьціянах-коптах. Шэсьць коптаў і адзін паліцыянт былі забітыя. Паводле афіцыйных дадзеных, хрысьціяне складаюць дзесяць адсоткаў насельніцтва Эгіпту.


Раство ў Тбілісі


Кыргізстан. Раство ў Бішкеку


У Эгіпце


Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч у Косава



Дзьмітры Мядзьведзеў і Патрыярх Кірыл


Сьвята Божага нараджэньня сьвяткуюць у Македоніі


Украіна. Юлія Цімашэнка сьвяткуе Раство ў Львове


Раство ў Сэрбіі


У Босьніі


У Грузіі


Кыргізстан. Праваслаўныя Каляды ў кватэры ў Бішкеку.


Your browser doesn’t support HTML5

Раство ў Бішкеку