Ужо сёньня, 7 студзеня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ТРОХІ СЬНЕГУ...


...і ветру. Пацяплее: –4 ...0

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэзэнтацыя першага нумару новага літаратурнага часопісу "Верасень". Менск, Чырвоны касьцёл, 18:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту пачынае пяцідзённы візыт у Тэгеран.

Сэмінар "Новы сьвет, новы капіталізм" у Парыжы, на якім міжнародныя экспэрты прапануюць эканамічныя, фінансавыя і палітычныя рэформы для сьвету.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1910 годзе нарадзіўся Канстанцін Заслонаў, партызан, Герой Савецкага Саюзу, які ваяваў у Беларусі (загінуў у 1942).

У 1991 годзе памёр беларускі паэт Кандрат Крапіва (нар. 1896).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Раство Хрыстова паводле старога стылю.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Эўропа мерзьне з-за газавага канфлікту".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ехаў Дзедка на кірмаш,
3ь ім на возе — Баба.
Конік з выгляду — дарма,
Ды цягнуў ён слаба:
Меў ня болей двух гадоў,
Як суседзі кажуць.
Баба ж тая — сем пудоў,
Сама меней, важыць.
Пад узгорак або ў гразь —
Конь насілу возьме.
Стала Баба памагаць...
Седзячы на возе.
Што ж, каню другі гадок.
Дык яна — за білы
Ды нагамі у перадок
Пхне, як мае сілы".

Кандрат Крапіва, байка "Дзед і Баба".