Лукашэнка вызваліў з пасады дырэктара Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленьні з пасады намесьніка старшыні Камітэту дзяржкантролю — дырэктара Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.

У КДК агенцтву «Інтэрфакс-Захад» пацьвердзілі гэтую інфармацыю. Там удакладнілі, што ў Сяргея Бараноўскага былі праблемы са здароўем.