У Беларусі з 1 студзеня на 9 працэнтаў павялічаныя стаўкі акцызаў на бэнзін і паліва.
Як інфармуе Інтэрфакс, адпаведнае палажэньне ўтрымліваецца ў дадатках да Падаткавага кодэксу, якія сёлета ўступілі ў сілу.
Напрыклад, стаўка акцызу на 95-ты бэнзін узрасла да 1228,3 рублёў. Вырасьлі акцызы на дызпаліва і звадкаваны газ, якія выкарыстоўваецца як аўтамабільнае паліва, алей для рухавікоў.
Адпаведна маюць вырасьці і адпускныя кошты на гаруча-змазачныя матэрыялы.
Зыходзячы з долі акцызу ў цане паліва, чакаецца, што новыя пастаўкі паліва будуць даражэйшымі на 3—4 працэнты.
У канцэрне "Белнафтахім" БелТА паведамілі, што пакуль не плянуюць павышаць цэны на бэнзін і дызпаліва на аўтазаправачных станцыях у сувязі з ростам акцызаў на паліва.
"Цэны на аўтазапраўках засталіся ранейшымі, павышаць іх пакуль не плянуецца", - падкрэсьлілі ў канцэрне.