Актывіст незарэгістраванай партыі Свабоды й Прагрэсу Сяргей Еўдакімовіч з Бабруйску новы 2010 год сустрэў з чаканьнем судовага працэсу. Пры канцы 2009 году ён
зьвярнуся ў суд з пазовам супраць газэты Бабруйскага гарвыканкаму “Бабруйскае жыцьцё”.
Актывіст вінаваціць дзяржаўнае выданьне ў зьнявазе свайго гонару ды годнасьці. Праз суд ён дамагацца кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 25 мільёнаў рублёў.
Нагодай для судовага працэсу стаўся шэраг публікацыяў зьневажальнага характару ў час правядзеньне леташніх выбараў у Палату прадстаўнікоў. Паводле актывіста, ён больш за год шукаў праўды ў пракуратуры й міліцыі:
“Па маіх скаргах управа унутраных спраў вынесла пяць пастановаў аб адмовах распачынаць крымінальныя справы. Я двойчы скардзіўся пракурору Ленінскага раёну й тройчы генэральнаму пракурору Беларусі. Скардзіўся і міністру ўнутраных спраў на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія цягам году не маглі знайсьці аўтара зьневажальнага ліста ў газэту, які быў зьмешчаны на яе старонках. Усе пастановы былі як пад капірку, нават з аднолькавымі памылкамі. На допытах міліцыянты казалі, што ў нас няма загаду займацца вашымі справамі, таму ідзіце ў суд”, зазначыў “Свабодзе” Сяргей Еўдакімовіч.
25 мільёнаў кампэнсацыі маральнай шкоды Сяргей Еўдакімовіч мае намер аддаць сіротам. Праз суд актывіст будзе патрабаваць, каб “Бабруйскае жыцьцё” надрукавала і абвяржэньне зьняважлівых публікацыяў.
Дата пачатку судовага працэсу стане вядомай на наступным тыдні.
Сяргей Еўдакімовіч сябра няўрадавай арганізацыі “Грамадзянскі форум”, а таксама аргкамітэту па стварэньні партыі “Свабоды й прагрэсу”. Актывіст балятаваўся ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе №79. У Бабруйску ён 14 гадоў працуе мэдыкам. Скончыў на выдатна тамтэйшую мэдычную вучэльню.