Перамовы беларускай дэлегацыі аб пастаўках расейскай нафты ў наступным годзе завяршыліся безвынікова.
Пра гэта паведамляе агенцтва Белапан са спасылкай на крыніцу інфармагенцтва РІА Новости ў расейскай перамоўнай дэлегацыі. Паведамляецца, што перамовы зайшлі ў тупік з-за таго, што беларуская дэлегацыя настойвала на бяспошлінных пастаўках расейскай нафты, у той час як Крэмль прапаноўваў гэтую льготу толькі для паставак на ўнутраны беларускі рынак. Беларуская дэлегацыя накіроўваецца дадому і працягне перамовы ў наступным годзе.