Два сьцягі зьявіліся сёньня ў найбольш людных месцах абласнога цэнтру — на плошчы Свабоды і каля гандлёвага цэнтру «Кантынэнт».
Паводле мясцовага актывіста Сяргея Каваленкі, гэта патрыёты Беларусі вырашылі павіншаваць гараджан з Новым годам а таксама са сьвятам Раства Хрыстова — і ўжо мінулага паводле каталіцкай традыцыі, і будучага, праваслаўнага.
Сьцягі правіселі нядоўга. Адзін зь іх лунаў усяго некалькі хвілін, бо міліцыянтаў, каб яго зьняць, выклікалі супрацоўнікі аховы гандлёвага цэнтру. Другі, які зьявіўся ў цэнтры гораду на даху будынку, дзе месьціцца кнігарня «Глёбус», мінакі маглі бачыць цягам паўгадзіны.
Супрацоўнікі Чыгуначнага і Першамайскага райаддзелаў разьвезьлі абодва сьцягі па пастарунках. Тых, хто іх павесіў, затрымаць не ўдалося.