Цана газу для Беларусі ў першым квартале 2010 году складзе каля 168 даляраў за тысячу кубамэтраў – паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на прэс-рэліз “Газпрому”.
“У адпаведнасьці з кантрактам, разьлічаная па формуле цана газу для Беларусі ў першым квартале 2010 году складзе каля 168 даляраў за тысячу кубамэтраў. Сёлета сярэдняя цана паставак газу ў Беларусь была ніжэйшая на 11% — каля 150 даляраў”, — цытуюцца ў паведамленьні словы кіраўніка расейскага холдынгу Аляксея Мілера.
“Праз адсутнасьць экспартнага мыта цана газу для Беларусі значна меншая, чым для іншых пакупнікоў расейскага газу, а загадзя ўзгоднены пераходны пэрыяд да больш высокіх цэнаў дазваляе адаптавацца беларускай эканоміцы”, — адзначыў Мілер.