Сідорскі выказвае інвэстыцыйны аптымізм

Сяргей Сідорскі

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі выказвае аптымізм адносна магчымасьці прыцягнуць у 2010 годзе ў Беларусь максымальную колькасьць замежных інвэстыцыяў.

Паводле кіраўніка ўраду, надышоў час перайсьці ад кропкавых праектаў да шырокамаштабнага супрацоўніцтва з іншаземцамі. Па словах Сідорскага, у наступным годзе цалкам рэальна прыцягнуць больш за 5,5 мільярдаў даляраў замежных інвэстыцый, што, на яго думку, дазволіць вырашыць праблему збалянсаванасьці сальда зьнешняга гандлю. Нагадаем, што са згортваньнем беларускага экспарту ва ўмовах эканамічнага крызісу прыток валюты ў казну радыкальна скараціўся.

Паводле незалежных экспэртаў, за апошні час у пазыку ад Міжнароднага валютнага фонду, Усясьветнага банку, краінаў-донараў у выглядзе Расейскай Фэдэрацыі, Вэнэсуэлы, Кітая агулам ўзятыя 11 мільярдаў даляраў.