У Горадні ў мінулыя выходныя адкрылася новая прыватная галерэя «Крыга». Наведнікі змаглі ўбачыць 17 жывапісных палотнаў знакамітага сталічнага мастака Ўладзіміра Савіча.
Галерэя належыць вядомаму гарадзенскаму кавалю Юрасю Мацко і яго жонцы Марысі. На адкрыцьці гучала толькі беларуская мова, зазначыла спадарыня Мацко.
«Крыга» знаходзіцца ў гістарычнай забудове на другім паверсе старой камяніцы. На падворак, дзе стаіць камяніца, можна трапіць праз браму, якіх у Горадні захавалася ня надта шмат.
«Крыга» знаходзіцца ў гістарычнай забудове на другім паверсе старой камяніцы. На падворак, дзе стаіць камяніца, можна трапіць праз браму, якіх у Горадні захавалася ня надта шмат.