У сёньняшніх «Званках на Свабоду» слухачы падводзяць вынікі году, дзеляцца сваімі творчымі ідэямі са свабодаўцамі, перадаюць калядна-навагоднія віншаваньні.
Апошнія сьнежаньскія дні — пара падсумаваньня вынікаў году. Вось якім бачыцца ён Міхайлу Іўкіну зь Менску.
Спадар: «Ці чулі, ці бачылі, як балбочуць цецерукі ў лесе? Надзьмутыя і важныя, яны нікога ня бачаць і ня чуюць навокал. Спадар Лукашэнка і ягоны ўрад вельмі падобныя да гэтых птушак: балбочуць сабе, балбочуць.Ужо гучала пра каляністы цуд, пра заробак 700 даляраў, пра даярак, якія зарабляюць ад мільёна рублёў. Не жыцьцё, а рай. А потым рэзалі заробкі, пэнсію скралі на 10 адсоткаў. Цэны імкліва растуць, не хапае на жыцьцё. А вось праз прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу ў бюджэт закладзена 19 мільярдаў рублёў. Добра ім, гэтым дэпутатам, жывецца! Запазычанасьць Беларусі — 20 мільярдаў даляраў. Аддаваць давядзецца нашым унукам».
Прапанова ад Віктара Буто.
Спадар: «Я прапаную ўсім прадстаўнікам апазыцыі за межамі дзяржавы адкрыць у іншых дзяржавах, і ў Беларусі, у Расеі для Яны Паляковай і для іншых зьнішчаных і перасьледаваных апазыцыянэраў музэі, каб паказаць грамадзянам, чым ёсьць насамрэч беларуская апазыцыя, у якіх умовах яна жыве і вымушана пазбаўляцца нават жыцьця».
Наступны званок таксама тычыцца замежжа. Ён — вынік расейскай інфармацыйнай прысутнасьці ў Беларусі, калі рэаліі суседняй дзяржавы шмат хто ўспрымае як свае. Зь іншага боку, задумайцеся: а ці магчыма такое пачуць па нацыянальным тэлебачаньні?
Спадар: «На тэлеканале РТР абвестка: заўтра кіраўнік дзяржавы адкажа на ўсе пытаньні. Ведаеце, кіраўнік дзяржавы ў Расеі Мядзьведзеў, і лічу, што гэта сьвядомая памылка, і за такія памылкі трэба здымаць з працы».
Нашая сталая слухачка спадарыня Чаплінская дае параду журналістам «Свабоды».
Спадарыня: «Цікава было б паслухаць пра вядомага ў сьвеце, славутага нашага сьпевака, беларуса Забэйду-Суміцкага. Будучы на гастролях у гарадах Эўропы, у свае канцэрты ўключаў дарагія яму беларускія народныя песьні „Чырвона калінанька“, „Конь бяжыць, зямля дрыжыць“, „Ой, дожджык ідзе“, „Кукавала зязюля“, „Малады дубочак“. Дазвольце спадзявацца, што маю просьбу падрыхтаваць такую перадачу ўважыце. З наступаючымі вас сьвятамі!»
Перадаем гэтую просьбу журналістам, якія рыхтуюць перадачы ў цыклі «Дом літаратара». А віншаваньнем ад шаноўнай спадарыні Чаплінскай адкрываем традыцыйны ў гэтыя сьвяточныя дні блёк.
Спадар: «З надыходзячымі сьвятамі! Крэпкага здароўя. А тым слухачам, якія былі да майго лёсу неабыякавыя, хачу нізенька пакланіцца».
Наступны званок.
Спадар:
Гэты мой верш я дасылаю ўсім маім вучням, якіх багата: сотні і сотні. А таксама ўсім тым, аб кім баліць маё сэрца, як сусед мой, Мікола Ермаловіч, і тым, якія ёсьць, але пакутуюць, як Аляксандар Казулін, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законьнікаў, Аляксей Марачкін, Галіна з Магілёва, той самы аракул, якога часта чую. Усім вам вось гэты верш».
Спадар Зіноўеў: «Віншую з Калядамі рэдакцыю, слухачоў, а таксама праз „Свабоду“ віншую беларускіх палітвязьняў. Жадаю Дубскаму, Аўтуховічу і Асіпенку адчуваць сябе незабытымі».
Нагадваем: тэлефон «Свабоды» ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.

«Край пад страхам, пад пагрозай,
Пад абцасам чорнай сілы,
Пад нашэсьцем зграі грознай,
Божа правы, Божа мілы.
Неба ў сполахах зарніцаў,
Гром нябесны не сьціхае.
Дзе ж вады сьвятой напіцца
На абшарах свайго краю?
Але ў сумную хвіліну,
Як ад крыўды горка плачу,
Скрозь няпраўды павучыньне
З Бэтлеему зорку бачу...