Паведамляецца, што абедзьве краіны ўкладуць $8 млрд. у выведку і здабычу нафты ў басэйне ракі Арынока.
Пра гэта са спасылкай на вэнэсуэльскія ўрадавыя крыніцы перадае агенцтва РИА “Новости”.
Паводле міністра энэргетыкі і нафтавай прамысловасьці Вэнэсуэлы Рафаэля Рамірэса, гэтая сума будзе ўкладзеная ў сумесны бізнэс цягам 25-ці гадоў.
Акрамя таго, плянуецца ўвядзеньне ў эксплюатацыю ўстаноўкі па перапрацоўцы цяжкай і звышцяжкай нафты. Паводле Рамірэса, запасы нафты ў радовішчы складаюць 2 мільярды барэляў.