Парлямэнт Малдовы зьняў забарону на замяшчэньне дзяржаўных пасадаў асобамі, якія маюць не адно грамадзянства.
Як падае БЕЛТА, выступаючы перад дэпутатамі парлямэнту, прэм’ер-міністар Малдовы Ўладзімер Філат заявіў, што ўведзеныя раней абмежаваньні на замяшчэньне дзяржаўных пасадаў асобамі, якія маюць не адно грамадзянства, супярэчылі шэрагу міжнародных дамоваў, да якіх далучылася Малдова і якія парушалі правы гэтых асобаў быць выбранымі.
У сьпіс высокапастаўленых чыноўнікаў, якім забаранялася мець множнае грамадзянства, уваходзілі прэзыдэнт, дэпутаты, члены ўраду, члены Цэнтрвыбаркаму і інш. Для дэпутатаў парлямэнту. Напрыклад, дзейнічала такая мадэль – яны маглі балятавацца, а ў выпадку абраньня мусілі адмовіцца або ад дэпутацтва, або ад другога грамадзянства.
Гэтая пастанова маладаўскага парлямэнту актуальная з увагі на тое, што ў гэтай краіне шмат хто мае румынскае грамадзянства.