Кіраўніцтва Расеі не плянуе сустрэчы зь беларускай апазыцыяй

Аляксандар Сурыкаў

Амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што ў расейскага кіраўніцтва няма плянаў сустрэцца зь беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі.
“Наколькі я інфармаваны, афіцыйныя органы Расеі, а прэзыдэнт — афіцыйная асоба, не займаюцца падрыхтоўкай сустрэчы зь вядучымі, як вы кажаце, апазыцыйнымі палітыкамі. Слова “вядучыя” выкарыстоўваецца ня вельмі дакладна. Вядучыя — прадугледжваюць за сабой нейкую масу”, — сказаў А.Сурыкаў, адзначыўшы адсутнасьць вялікай колькасьці прыхільнікаў у беларускай апазыцыі.

“Вось А.Лукашэнка — вядучы палітык, і мы прызнаём гэта адназначна”, — заявіў А.Сурыкаў, перадае Інтэрфакс.

Вось з гэтым палітыкам мы і будзем працаваць, будуючы пляны на наступны год, але ня з тымі, пра каго вы думаеце».

А.Сурыкаў адзначыў, што яму даводзілася сустракацца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і яму не падабаецца іх "завостранасьць" супраць Лукашэнкі.