У архікатэдральны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі дастаўлены агонь, які быў запалены ад непагаснай лямпады ў базыліцы Нараджэньня Пана ў Бэтлееме. Сьвечка са сьвятым агнём выстаўлена ў сьвятыні каля цэнтральнага алтара.
Усе ахвочыя могуць запаліць ад агню сьвечку, каб прынесьці Бэтлеемскае сьвятло ў свае дамы. Акрамя таго, напярэдадні Нараджэньня Хрыстовага ў архікатэдры адбудзецца сустрэча сьвятароў з розных рэгіёнаў Беларусі. І кожны зь іх панясе Бэтлеемскі агонь для вернікаў сваіх парафіяў, паведаміў «Свабодзе» настаяцель касьцёла, айцец Антоні Клімантовіч.
Бэтлеемскі агонь у Менск даставілі прадстаўнікі скаўцкага руху з Польшчы 19 сьнежня. У гэты ж дзень Бэтлеемскі агонь быў дастаўлены ў Ліду, Маладзечна, а таксама перададзены ў Расею.
Бэтлеемскі агонь у Менск даставілі прадстаўнікі скаўцкага руху з Польшчы 19 сьнежня. У гэты ж дзень Бэтлеемскі агонь быў дастаўлены ў Ліду, Маладзечна, а таксама перададзены ў Расею.