Заўтра, 22 сьнежня, Сэрбія падасьць афіцыйную просьбу аб уступленьні ў Эўразьвяз.
Аб гэтым сёньня паведаміў Фрэдрык Рэйнфэльт, прэм’ер-міністар Швэцыі, якая да канца гэтага году старшынюе ў Эўрапейскай радзе Эўразьвязу.
"Рэспубліка Сэрбіі зрабіла гістарычны крок, пастанавіўшы папрасіць сяброўства ў Эўразьвязе. Я чакаю прэзыдэнта Борыса Тадзіча ў Стакгольме ў аўторак," — працытаваў сёньня Рэйнфэльта сайт швэдзкага прэзыдэнцтва Эўразьвязу.