Беларусы Малдовы правялі літаратурны конкурс

У Малдове сёньня ўшававалі пераможцаў і ляўрэатаў літаратурна-паэтычнага конкурсу “Беларусь – мая радзіма”, арганізаванага беларускай грамадой краіны.


Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на краўніка Рады беларукай грамады Малдовы Юрыя Статкевіча, конкуср доўжыўся тры месяцы. Усе пададзеныя вершы, апавяданьні і нарысы был прысьвечаны этнічнай радзіме.

Пераможцы і ляўрэаты атрымалі граматы і грашовыя прызы ад Беларускай грамады Малдовы і амбасады Беларусі ў Малдове.

У імпрэзе ўзяў удзел консул Беларусі ў Малдове Валер Сысоеў.