У пятніцу ў Капэнгагене завяршаецца маштабная “кліматычная” канфэрэнцыя ААН. З-за сур'ёзных дэбатаў, што разгарэліся на саміце, праца канфэрэнцыі практычна апынулася на мяжы правалу.
Меркавалася, што за 11 дзён працы канфэрэнцыі на час прыезду лідэраў вядучых дзяржаваў сьвету будзе выпрацаваны праект новага пагадненьня аб скарачэньні выкідаў парніковых газаў замест Кіёцкага пратаколу, тэрмін дзеяньня якога канчаецца ў 2012 годзе.
Ужо цяпер ясна, што выніку дасягнуць не ўдалося. Падзеі разгортваліся паводле найгоршага сцэнару. Бальшыня камэнтатараў схіляецца да таго, што вынікам гэтай канфэрэнцыі можа стаць ня больш чым папярэдняя палітычная дамоўленасьць або пагадненьне аб працягу дзеяньня Кіёцкага пратаколу з пазьнейшым далучэньнем да яго ЗША і Кітаю.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыляцеў у пятніцу ў Капэнгаген, каб далучыцца да іншых сусьветных лідэраў у апошні дзень канфэрэнцыі. Неўзабаве пасьля ягонага прыбыцьця адбылася другая за гэты дзень незаплянаваная сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў найбуйнейшых краінаў, якія сабраліся на кліматычны форум.
У сваім выступе на саміце прэзыдэнт ЗША заклікаў сусьветных лідэраў ухваліць новыя глябальныя пагадненьні наконт клімату, нават калі яны не дасканалыя. Пры гэтым Абама падкрэсьліў, што ўсе краіны павінны ўжыць захады ў барацьбе з глябальным пацяпленьнем. На думку амэрыканскага лідэра, з новай дамовай, хай нават і не ідэальнай, сьвет будзе бясьпечнейшы і мацнейшы.