Ужо выходныя, 19-20 сьнежня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА ДВАРЫ...


Чакаецца сьнежная бура. Ад 10 да 17 градусаў марозу.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У суботу ў кнігарні галерэі "Ў" агалосяць вынікі конкурсу навукова-дасьледчых працаў за 2009 год, арганізаванага часопісам ЭГУ "Топас" і нефармальным таварыствам "Беларуская філязофская прастора”

Гарналыжны цэнтар "Сілічы" пад Менскам адкрывае зімовы сэзон.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


19-20 сьнежня ў Алма-Аце адбудзецца нефармальная сустрэча лідэраў шэрагу краінаў СНД. У саміце возьмуць удзел прэзыдэнты Армэніі, Беларусі, Казахстану, Кыргызстану, Туркмэністану. Чакаецца, што беларускі кіраўнік будзе абмяркоўваць фармаваньне адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстану і Расеі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


19 сьнежня 1965 Шарль дэ Голь выйграў прэзыдэнцкія выбары ў Францыі

19 сьнежня ў розныя гады нарадзіліся Альгерд, вялікі князь Вялікага княства Літоўскага, кіраўнік СССР Леанід Брэжнеў, сьпявачка Эдіт Піаф.

А 20 сьнежня 1937 году ў Менску карнымі органамі НКВД былі расстраляныя гісторык прафэсар Васіль Дружчыц і мовазнавец акадэмік Сьцяпан Некрашэвіч.

А 20 сьнежня 2001 году скончыў жыцьцё самагубствам гомельскі актывіст руху “Зубр” Андрэй Зайцаў, якога спрабаваў завэрбаваць КДБ.

Сярод славутых людзей, што прыйшлі на сьвет 20 сьнежня ў розныя гады, згадаем мастакоў Казіміра Альхімовіча і Аскара Марыкса, гісторыка Язэпа Ядкоўскага, які стварыў Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй, паэтку Ніну Мацяш.

20 сьнежня 1928 году актору, драматургу, рэжысэру Ўладзіславу Галубку першаму ў Беларусі прысвоенае званьне Народнага артыста Беларускай ССР.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


19 сьнежня -- Міжнародны дзень дапамогі бедным.

20 сьнежня ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі.

20 сьнежня -- Міжнародны дзень салідарнасьці людзей, заснаваны Генэральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 2005 годзе.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды:

19 сьнежня - Невядомыя схапілі Фінькевіча, зьбілі й выкінулі ў полі

20 сьнежня - Ул.Арлоў: Людзям добрым – шчасьця з рога, а чарту лукаваму – дальняя дарога


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Я не хачу здаваць сваіх”. З перадсьмяротнай запіскі апазыцыйнага актывіста Андрэя Зайцава, якога вэрбаваў КДБ