Парлямэнт Эўразьвязу прыняў рэзалюцыю па Беларусі бальшынёй галасоў. Нагодай было рашэньне рады Эўразьвязу аб падаўжэньні і адначасовай замарозцы санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў да кастрычніка 2010 году.
У п. 15 Рэзалюцыі сфармуляваныя 9 умоваў дэмакратызацыі, неабходных для поўнага зьняцьця санкцыяў і поўнага далучэньня Беларусі да эўрапейскіх праграмаў. Сярод іх:
- запэўненьне свабоды выказваньня ў заканадаўстве аб СМІ;
- гарантаваньне свабоды згуртаваньняў праз скасаваньне арт. 193-1 з Крымінальнага кодэксу;
- рэгістрацыя ўсіх палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў;
- забесьпячэньне свабоды веравызнаньня для неправаслаўных, у прыватнасьці, для царквы "Новае жыцьцё";
- пазьбяганьне нанясеньня шкоды грамадзкай дзейнасьці праз падвышэньне арэндавай платы (сытуацыя з БНФ) ці ўвядзеньне незаконных падаткаў на праекты, што ўжываюць гранты ЭЗ (сытуацыя з БХК);
- спрыяльныя ўмовы для дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў і незалежных мас-мэдыяў;
- гарантыі палітычных правоў і свабодаў, спыненьне палітычна матываваных пагрозаў, выгнаньня з працы і ўнівэрсытэтаў (выпадак з Т.Шапуцькай);
- спыненьне перасьледу выгнаных студэнтаў, што вучацца за мяжой, за нібыта ўніканьне прызыву ў войска;
- перагляд усіх выпадкаў гвалтоўнага прызыву ў войска з парушэньнем законных правоў некалькіх маладых актывістаў, такіх, як Франак Вячорка, Іван Шыла і Зьміцер Хведарук, што раўназначна дзяржаўнай практыцы захопу закладнікаў.