Беларускія ўлады вызначацца наконт працягу мандату офісу АБСЭ на бліжэйшым пасяджэньні Сталай Рады АБСЭ ў Вене. Чакалася, што рашэньне ў гэтым пытаньні будзе абвешчана сёньня, але перамовы не завяршыліся.
Выканаўца абавязкаў кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску Жандос Асанаў паведаміў “Свабодзе”, што пытаньне павінна быць вырашана да канца году:
“Гэтае пытаньне пакуль ня вырашана. Яго яшчэ не разглядалі. Да Новага году яшчэ ёсьць час. Мы спадзяемся, што да Новага году мандат будзе падоўжаны. Летась на пачатку сьнежня пытаньне вырашалася, цяпер таксама. Ня хочацца драматызаваць. Пытаньне сур’ёзнае. Усё абмяркоўваецца з улікам усіх паважаных намі краінаў-чальцоў, таму давайце пачакаем. Будзем спадзявацца, што мандат будзе працягнуты”.
2 верасьня кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ўладзімер Макей заявіў, што “беларускі бок вымушаны сур’ёзна задумацца над пэрспэктывамі далейшай дзейнасьці офісу АБСЭ ў Менску, у тым ліку ў дачыненьні да прызначэньня яго новага кіраўніка”.
Беларускія палітыкі не выключаюць, што працяг мандату дзейнасьці офісу АБСЭ ў Менску стане чарговым прадметам торгу паміж беларускім урадам і эўрапейскімі структурамі.
***
Беларусь — сябра АБСЭ ад 1992 году. Пасьля таго як у 1996 годзе эўрапейскія структуры не прызналі вынікі рэфэрэндуму, пачаліся складанасьці ў адносінах паміж арганізацыяй і беларускімі ўладамі. У 1997 годзе Беларусь страціла права на прадстаўніцтва ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, а ў 1998-м там стварылі працоўную групу дзеля маніторынгу сытуацыі ў Беларусі.
Ад лютага 1998 году ў Менску пачынае працаваць Кансультатыўна-назіральная група АБСЭ на чале зь нямецкім дыпляматам Хансам-Георгам Вікам. Ён імкнуўся праз дыялёг з апазыцыяй дапамагчы беларускім уладам разьвіваць дэмакратычныя інстытуты і выконваць уласныя абавязаньні ў рамках АБСЭ.
Гэты дыялёг пачаў раздражняць улады, і пасьля выбараў 2001 году сп.Віка абвінавацілі ў “ярка выяўленых палітычных сымпатыях”. Напрыканцы году Вена адклікала дыплямата.
Праз год АБСЭ скасавала Кансультатыўна-назіральную групу і ад 2003 году адкрыла офіс АБСЭ ў Менску. Супрацоўнікі офісу паводле пратаколу абавязаныя былі дапамагаць ураду Беларусі ў эканамічнай дзейнасьці і абароне навакольнага асяродзьдзя, а таксама ажыцьцяўляць маніторынг.
Дзейнасьць офісу АБСЭ павінна ажыцьцяўляцца ў форме праектаў і праграмаў, якія павінны мець дачыненьне да выкананьня мандату. Офіс узначаліў Эбэрхард Хайкен.
У 2005—2007 гг. офісам кіраваў швэдзкі дыплямат Оке Пэтэрсан.
Ад 2007 году на чале офісу стаяў Ганс-Ёхан Шміт. Прадстаўнікі апазыцыі неаднойчы выказвалі незадаволенасьць ягонай дзейнасьцю. Вядома пра тры афіцыйныя скаргі ў цэнтральны офіс: ад “Маладога фронту”, ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл і ад менскага кіроўцы офісу Сяргея Гаранкова.
Як вынік, у верасьні сп.Шміта датэрмінова адклікалі ў Вену.