За мінулыя суткі ў Менску мэдыкі даставілі ў шпіталі 6 чалавек з дыягназам “абмаражэньне”.
Як паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на гарадзкую станцыю хуткай дапамогі, 5 адмарожаных забралі з вуліц, адзін пацярпелы здолеў дабрацца дадому і выклікаць лекараў. Большасьць абмарожаных былі п'янымі.
Яшчэ 7 чалавек дастаўленыя ў шпіталі з дыягназам "гіпатэрмія", яны атрымалі пераахалоджваньне, лежачы п’янымі на марозе. Усяго лекары падабралі за суткі на менскіх вуліцах каля 70 чалавек, многія зь якіх мелі “халадавыя траўмы”.
У Гомелі ад абмаражэньня памёр бяздомны мужчына 58 гадоў, які быў п’яным.
Затое апошнім часам рэзка зьменшылася колькасьць дарожна-транспартных здарэньняў. Прычына ў тым, што частка машын на марозе не завялася і іх уладальнікі пераселі на грамадзкі транспарт. Звычайна так робяць ад 20 да 50 працэнтаў вадзіцеляў. Мароз у Менску мінулай начы дасягаў 23 градусаў, на поўначы Беларусі -- 27.