Інспэкцыя падаткаў і збораў Савецкага раёну Гомелю пісьмова запатрабавала ад актывіста руху «За свабоду» Ўладзімера Кацоры сплаціць 10-мільённы доўг за зьліквідаванае ўладамі яшчэ ў 2003 годзе грамадзкае аб’яднаньне «Грамадзянскія ініцыятывы». На той падставе, што Кацора быў прызначаны старшынём ліквідацыйнай камісіі.
Сума доўгу ўтварылася, як вынікае зь ліста намесьніка начальніка інспэкцыі, з падаткаў і збораў (4,35 мільёна), пені (2,84 мільёна) і штрафу (2,82 мільёна).
Кацора: «Я зьвярнуўся ва ўправу юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму, што складаю зь сябе абавязкі старшыні ліквідацыйнай камісіі па «Грамадзянскіх ініцыятывах». Улады з 2006 году не выконваюць рашэньне Камітэту ААН па правах чалавека на аднаўленьне дзейнасьці аб’яднаньня «Грамадзянскія ініцыятывы».
Паводле суразмоўцы, улады зацікаўленыя ў канчатковай ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня рукамі актывістаў. Падказваюць нават шляхі — сьпісаць даўгі на падставе ўказу № 329 ад 13.06.2006 г. «Аб некаторых пытаньнях прызнаньня запазычанасьці безнадзейным доўгам і яе сьпісаньня». Але як толькі ліквідацыйная камісія зьвернецца з такім хадайніцтвам, гэта будзе азначаць згоду на канчатковую ліквідацыю «Грамадзянскіх ініцыятываў». Таму Ўладзімер Кацора лічыць за лепшае ня ставіць крыж уласнымі рукамі на ўплывовай некалі грамадзкай структуры, а працаваць з насельніцтвам ад яе імя, не зважаючы на тое, што ўлады могуць перасьледаваць актывістаў за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.