Валянціна Палевікова, сябра Палітрады АГП і каардынатар Усходнеэўрапейскай школы палітычных дасьледаваньняў, у якой навучаўся Андрэй Бандарэнка, лічыць, што перагляд ягонай справы – вынік грамадзкай кампаніі і міжнароднай увагі да гэтай справы.
"Тое, што прысуд Бандарэнку быў несправядлівым, лезе з усіх дзірак. На паверхні ляжыць хаця б тое, што Андрэя, які працаваў кансультантам у фірме, пакаралі 7 гадамі зьняволеньня, а кіраўнік фірмы, іншыя асобы, якія падпісвалі грашовыя дакумэнты – былі ні ў чым не вінаватыя. Было відавочна, што такі вялізарны тэрмін далі па надуманых прычынах.
Мы таксама спадзяемся, што рашэньне суду стала вынікам палітычнага ціску, той кампаніі за вызваленьне Андрэя, якую мы разгарнулі. Пра справу Андрэя, падаецца, ведае ўжо ўвесь сьвет. Мы накіравалі інфармацыю ў многія міжнародныя структуры. Калі 1 сьнежня ў Менск прыяжджаў Кіраўнік генэральнага дырэктарату Рады Эўропы па дэмакраты і палітычных пытаньнях Жан-Люі Ляран, то гэтаму прысуду была нададзеная вялікая ўвага. Я ведаю, што Ларан агучыў справу Бандарэнкі на сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Уладзімерам Макеям. Думаю, ўсё гэта дало свой плён."