Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
СОНЦА...
...і сьнег, і мароз! Тэмпэратура: -10 ... -15.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
"Designed in Poland" — выстава польскіх злотнікаў і дызайнэраў, Менск, ДК прафсаюзаў.
Выстава італьянскіх старадрукаў часоў Боны Сфорцы, Менск, Нацыянальная бібліятэка.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн зь візытам у Маскве.
Прэзыдэнт Эўразьвязу Гэрман ван Ромпэй зь візытам у Мадрыдзе.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1859 у Беластоку нарадзіўся Людвік Замэнгоф, стваральнік мовы эспэранта.
У 1862 пачалася эксплюатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, якая зьвязвала Горадню з Парэччам і была часткай Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі.
У 1934 у Менску нарадзіўся першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Адмаршыравалі".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Давайце сабе ўсьвядомім важнасьць гэтага дня, паколькі сёньня, у гасьцінных сьценах Булёнь-сюр-Мэр, сустрэліся не французы з ангельцамі, не расейцы з палякамі, а людзі зь людзьмі" — Людвік Замэнгоф у прамове да першага сусьветнага кангрэсу эспэрантыстаў у Францыі ў 1905.