Сустаршыні аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі назвалі беспрэцэдэнтным ціск уладаў на заснавальнікаў партыі. Нават пасьля афіцыйнай адмовы ў рэгістрацыі людзей прымушаюць адмаўляцца ад сваіх подпісаў у дакумэнтах.
Мін’юст адмовіў у рэгістрацыі БХД 9 сьнежня. Заснавальнікі партыі правялі два ўстаноўчыя зьезды: першы — напрыканцы лютага, другі — напрыканцы кастрычніка. Сябры аргкамітэту лічаць, што спробы новай рэгістрацыі партыі плёну не дадуць.
Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Аляксей Шэін лічыць, што ўлады груба парушаюць заканадаўства.
Ён прыгадаў падчас сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі факты запалохваньня заснавальнікаў партыі, калі ад іх патрабавалі адклікаць свае подпісы ў дакумэнтах. Той факт, што людзей прымушаюць адмовіцца ад подпісу пасьля адмовы ў рэгістрацыі партыі, сустаршыні аргкамітэту назвалі беспрэцэдэнтным.
“Такога не было, каб пасьля афіцыйнага рашэньня Мін’юст і ўлады прымушалі людзей адмаўляцца ад сваіх подпісаў. Гэта ўпершыню. Такія выпадкі адбыліся ў Менску і ў Менскай вобласьці — Слуцку, Маладэчне, у Сеньніцы.
Па-мойму, беларускія ўлады п’яніць такое пачуцьцё абсалютнай беспакаранасьці. Маўляў, мы можам рабіць што заўгодна і ад гэтага нам нічога ня будзе. Усё гэта таму, што рэальных падставаў для адмовы ў рэгістрацыі БХД яны не нарылі”.
Рэпартажы БТ, у якіх нэгатыўна гаворыцца пра заснавальнікаў БХД, сьведчаць, на думку другога сустаршыні аргкамітэту БХД Віталя Рымашэўскага, пра тое, што ўлады задзейнічалі ўсе сродкі дзеля дыскрэдытацыі партыі.
“На БТ вы ўжо пабачылі першую нэрвовую рэакцыю. Тры тыдні таму я размаўляў з намесьнікам дырэктара бабруйскага мясакамбіната па тэлефоне і запытаў, ці быў ціск на сяброў БХД. Дырэктар распавёў, што кожны супрацоўнік камбіната можа ўступаць у любую партыю.
Але ў рэпартажы БТ прагучала такая фраза, што пасьля майго званка яны былі шакаваныя і была заблякаваная праца ўсяго кіраўніцтва мясакамбіната”.
Аляксей Шэін апавёў, што ў партыі 2000 сяброў. Пад дакумэнтамі на рэгістрацыю БХД падпісаўся 1051 чалавек. Паводле падлікаў сустаршыняў аргкамітэту, ад подпісаў з-за пагрозаў адлічэньня з вучобы і звальненьня з працы адмовіліся менш за 20 чалавек. Паводле Мін’юсту — каля 40 чалавек. Для таго, каб палічыць подпісы несапраўднымі, трэба было прымусіць адмовіцца ня менш як 52 чалавек. Таму сустаршыні лічаць, што Мін’юст спаслаўся на нейкія дробязі ў пратаколах мясцовых сходаў.
Сябры аргкамітэту лічаць, што новыя спробы рэгістрацыі партыі не дадуць плёну, і таму ня варта даваць спэцслужбам сьпісы сяброў партыі, каб тым самым спрашчаць ім пошук так званых “нядобранадзейных” асобаў.
“Мы ставім перад сабой задачу стаць самай масавай партыяй у Беларусі. Спачатку ў апазыцыі, а потым і ва ўладзе. Ёсьць некалькі прычынаў таго, чаму нас не рэгіструюць. Спрабуюць людзей запалохаць, таму што калі людзі баяцца, то яны менш актыўныя. Тут можна ўжываць 193 артыкул і г.д. Апроч таго, нас хочуць такім чынам выключыць з выбарчага працэсу, бо мы ня зможам мець свае легальныя офісы і г.д. Ёсьць яшчэ адна міжнародная эканамічная прычына: за БХД ідзе торг. Перамовы з эўрапейцамі і тымі структурамі, якія выдаюць фінансы. Там уздымаюць пытаньне рэгістрацыі БХД”.
Сустаршыні аргкамітэту БХД дагэтуль не атрымалі афіцыйны адказ Міністэрства юстыцыі. Пасьля першай спробы рэгістрацыі партыі Мін’юст спачатку адмовіў, а потым сам жа й прыпыніў сваё рашэньне. Заснавальнікі партыі лічаць, што рашэньне не рэгістраваць даўно прынятае ўладамі.