Галоўнай падзеяй мінулага тыдня стала паседжаньне Найвышэйшай рады гэтак званай саюзнай дзяржавы, якое адбылося 10 сьнежня ў Маскве. Ягоныя вынікі ў ранішнім эфіры Свабоды падводзіў аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Радкевіч: Якія, на вашу думку, аспэкты перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Маскве найбольш істотныя для беларуска-расейскіх дачыненьняў?
Цыганкоў: Сама форма гэтай сустрэчы, тыя пяцігадзінныя перамовы, якія правялі Лукашэнка і Мядзьведзеў, шмат пра што кажуць. Раней такія шматгадзінныя дыскусіі былі ў Аляксандра Лукашэнкі толькі з Уладзімерам Пуціным, зь Мядзьведзевым нібыта ўдавалася дамовіцца за больш кароткі тэрмін. Пэўны час нават падавалася, што Аляксандар Лукашэнка нібыта наўмысна імкнецца гуляць на нейкіх гіпатэтычных супярэчнасьцях у кіроўным расейскім тандэме. Ён крытыкаваў Пуціна і рабіў камплімэнты Мядзьведзеву. Аднак нядаўняя прэсавая канфэрэнцыя Мядзьведзева бел СМІ паказала, што згуляць на гэтым не ўдалося. Нагадаю, тады расейскі прэзыдэнт даволі рэзка запатрабаваў ад Лукашэнкі не дапускаць непаважлівыых выказваньняў пра расейскіх чыноўнікаў. Такім чынам, на сёньняшні дзень Лукашэнка мае справу з даволі зьяднаным Крамлём.
У тым ліку і гэтай акалічнасьцю можна патлумачыць тое, што афіцыйны Менск, на думку многіх, даволі шмат здаў падчас гэтых перамоваў. Дакладней, я б сказаў так: што Менск здаваў больш стратэгічныя пазыцыі будучыні ў абмен на нейкія сёньняшнія паслабленьні. То бок, напрыклад, дамоўлена, што комплекс Нафтан-Палімір будзе прададзены расейцам, адзін з беларускіх банкаў БПС-банк ужо прададзены расейскаму “Сбербанку”. У абмен Менск атрымаў даволі ляяльныя цэны на расейскі газ. Напярэдадні выбараў беларускія ўлады, бадай, вырашылі, што лепш прамяняць няпэўную будучыню на гарантаваную цяпершчыну. Пакуль галоўнае – танны газ, а з прыватызацыяй і Мытным саюзам – “як-небудзь выкруцімся”, як гэта заўсёды бывала. Ці Мытны саюз так і не запрацуе, ці па Нафтану так і ня ўдасца “дасягнуць згоды” па цане. Менск, нібыта, як галоўная гераіня “Зьнесеных ветрам”, кажа: “Пра гэта я падумаю заўтра”.
Радкевіч: Магчыма, гэтая сустрэча стала апошняй важнай падзеяй у бларуска-расейскіх дачыненьнях сёлета. Ці можна падводзіць пэўныя вынікі году ў гэтых дачыненьнях і як яны выглядаюць?
Цыганкоў: Гэты год, урэшце, як і любы іншы, быў даволі багаты на падзеі ў беларуска-расейскіх дачыненьнях. Я нагадаю некаторыя зь іх. Атрыманьне Беларусьсю у пачатку году 3-мільярднага расейскага крэдыту і спрэчка вакол апошняй часткі гэтага крэдыту – 500 мільёнаў, малочная вайна, падпісаньне Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб КСОР (каардынацыйныя сілы апэратыўнага рэагаваньня), сумесныя вучэньні «Захад-2009», інтэрвію Мядзьведзева беларускім незалежным СМІ, сустрэча 10 сьнежня, падпісаньне Мытнага Саюзу, непрызнаньне Менскам цягам усяго году незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Можна сказаць, што ў пачатку году падзеі набывалі такую дынаміку, што здавалася, што Беларусь даволі рашуча крочыць убок ад Расеі. Менск падпісаў праект Усходняе партнэрства, атрымаў грошы ад МВФ, не прызнаваў Абхазію і Паўднёвую Асэтыю. Але падзеі апошніх месяцаў паказалі, што далёка ня ўсё так адназначна. Вайсковыя вучэньні, інтэрвію Мядзьведзева, некаторыя эканамічныя рашэньні, пра якія я ўжо казаў, заключэньне Мытнага саюзу паказалі, што Расея ні ў якім разе ня хоча адпускаць Беларусь на ўсе чатыры бакі. Але стратэгія зьмянілася – палітычная інтэграцыя і самой Маскве цяпер асабліва не патрэбная, цяпер Расея напірае на вайсковую і эканамічную інтэграцыю.
Але ж і афіцыйнаму Менску напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў нязручна аддаляцца ад звыклай і зразумелай Масквы, якая не патрабуе ніякай дэмакратызацыі і лібэралізацыі. Калі ў пачатку году здавалася, што 2009 стане пераломным у геапалітычным выбары Беларусі, то цяпер відавочна, што Менск застаецца ў “геапалітычным шпагаце.”

На сёньняшні дзень Лукашэнка мае справу з даволі зьяднаным Крамлём.

Менск, на думку многіх, даволі шмат здаў падчас гэтых перамоваў.
Цыганкоў: Гэты год, урэшце, як і любы іншы, быў даволі багаты на падзеі ў беларуска-расейскіх дачыненьнях. Я нагадаю некаторыя зь іх. Атрыманьне Беларусьсю у пачатку году 3-мільярднага расейскага крэдыту і спрэчка вакол апошняй часткі гэтага крэдыту – 500 мільёнаў, малочная вайна, падпісаньне Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб КСОР (каардынацыйныя сілы апэратыўнага рэагаваньня), сумесныя вучэньні «Захад-2009», інтэрвію Мядзьведзева беларускім незалежным СМІ, сустрэча 10 сьнежня, падпісаньне Мытнага Саюзу, непрызнаньне Менскам цягам усяго году незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Можна сказаць, што ў пачатку году падзеі набывалі такую дынаміку, што здавалася, што Беларусь даволі рашуча крочыць убок ад Расеі. Менск падпісаў праект Усходняе партнэрства, атрымаў грошы ад МВФ, не прызнаваў Абхазію і Паўднёвую Асэтыю. Але падзеі апошніх месяцаў паказалі, што далёка ня ўсё так адназначна. Вайсковыя вучэньні, інтэрвію Мядзьведзева, некаторыя эканамічныя рашэньні, пра якія я ўжо казаў, заключэньне Мытнага саюзу паказалі, што Расея ні ў якім разе ня хоча адпускаць Беларусь на ўсе чатыры бакі. Але стратэгія зьмянілася – палітычная інтэграцыя і самой Маскве цяпер асабліва не патрэбная, цяпер Расея напірае на вайсковую і эканамічную інтэграцыю.
Менск застаецца ў “геапалітычным шпагаце.”