Ашчадны банк РФ да 2014 году выдасьць Беларусі крэдыт на 2 мільярды даляраў ЗША і ўнясе 350 мільёнаў даляраў у статутны фонд набытага ім беларускага БПС-Банку.
Гэта прадугледжана інвэстыцыйным пагадненьнем паміж урадам Беларусі і Ашчадным банкам Расеі, якое падпісанае 11 сьнежня ў Менску разам з дамовай аб продажы БПС-Банку Ашчаднаму банку РФ за 280,73 млн. даляраў.
Ашчадны банк набыў 93,3% акцыяў БПС-Банку.
БПС-Банк створаны ў сьнежні 1991 году. Банк займае 4-е месца сярод 32 беларускіх банкаў паводле памераў актываў, нагадвае Інтэрфакс.
Ашчадны банк набыў 93,3% акцыяў БПС-Банку.
БПС-Банк створаны ў сьнежні 1991 году. Банк займае 4-е месца сярод 32 беларускіх банкаў паводле памераў актываў, нагадвае Інтэрфакс.