Бюджэт-2010: дэфіцыт — 2,7 трыльёна рублёў

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 11 сьнежня прынялі ў другім чытаньні бюджэт на 2010 год. Бюджэт-2010 сфармаваны з дэфіцытам Br 2,7 трыльёны, або 1,5% ВУП.






Балянс:

  • Прыбыткі кансалідаванага бюджэту 52,993 трлн рублёў (30,4% ВУП)
  • Выдаткі – 55,693 трлн (31,9% ВУП).

Прыбыткі ад падаткаў складуць 49,3 трыльёны. Гэта 82% усіх падаткаў.

Асноўныя падаткі

Від падатку Доля прыбытку ў кансалідаваным бюджэце
На дададзеную вартасьць 32,1%
На замежнаэканамічную дзейнасьць19,1%
На даходы і прыбытак11,8%
Падаходны10,3%
Акцызы8,6%.


У праекце бюджэту прадугледжваецца скасаваньне наступных падаткаў:

  • адлічэньняў у фонд падтрымкі сельгасвытворцаў;
  • мясцовых падаткаў на продаж;
  • падатку на продаж аўтатранспартных сродкаў;
  • збору за карыстаньне паркоўкамі.

Плянуецца, што заробак працаўнікоў бюджэтнай сфэры будзе праіндэксаваны на столькі, колькі складзе інфляцыі – на 8%.

Выдаткі на адукацыю ў 2010 годзе складуць 7,6 трлн, на ахову здароўя – 5,6 трлн. Фундаваньне гэтых галінаў павялічыцца на 6-7%.

Рост выдаткаў бюджэту на абслугоўваньне дзяржпазыкі ў 2010 годзе складзе 36%.

Ліміт зьнешняга дзяржпазыкіу павялічаны да 9,5 мільярда даляраў ЗША. У 2009 годзе быў 8 млрд.

Праект бюджэту-2010 сфармаваны зыходзячы з таго, што ВУП вырасьце на 11-13%. Інфляцыі павінна быць на ўзроўні 9-10%.

У бюджэце закладзена, што сярэднегадавы кошт імпарту газу на узроўні будзе на ўзроўні 166 даляраў ЗША за 1 тысячу кубічных мэтраў.

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу можа зацьвердзіць праект бюджэту 17 сьнежня, паведамляе Інтэрфакс.

Дэпутаты ПП НС таксама ўнесьлі ў праект бюджэту 3 прапановы:

  • Павялічыць заробкі нізкааплатным супрацоўнікам у адукацыі, мэдыцыне, і культуры;
  • Павялічыць бюджэт Міністэрству замежных справаў Беларусі, каб тое пашырыла прадстаўніцтва Беларусі за мяжой;
  • Павялічыць бюджэт мытнаму камітэту на закупу тэхнікі.

11 сьнежня у павестцы дня ПП НС разгледзіць 15 пытаньняў. Асноўныя зь іх:

  • Другое чытаньне законапраекту пра бюджэт-2010;
  • Другое чытаньне паправак у выбарчае заканадаўства;
  • Зьмены ў законы, якія накіраваныя на ўзмацненьне барацьбы са злачыннасьцю.