"Пажадаў бы Беларусі больш павагі да сваёй гісторыі, культуры і мовы"

Стэфан Эрыксан

На нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя з амбасадарам Швэдзкага каралеўства Стэфанам Эрыксанам.

Прачытаць адказы можна ТУТ.

Нарадзіўся 18.03.1962. Закончыў Стакгольмскую школу эканомікі з спэцыялізацыяй “міжнародная геаграфія і эканоміка”, стажаваўся адзін год у Маскоўскім дзяржунівэрсытэце. У 2005 годзе заняў пасаду кіраўніка беларускага аддзелу амбасады Швэцыі ў Маскве, ад 2008-га пасол Швэцыі ў Беларусі. Апрача роднай, валодае ангельскай, францускай, нямецкай, расейскай і беларускай мовамі. Жанаты, мае траіх дзяцей.

Стэфан Эрыксан
У інтэрвію Радыё Свабода Стэфан Эрыксан сказаў:

“Дарагія слухачы Радыё Свабода! Задайце мне, калі ласка, усялякія пытаньні, і я пастараюся адказаць. Я ўжо пяты год працую ў Беларусі і даваў шмат інтэрвію, так што буду асабліва ўдзячны тым, хто зможа мне задаць пытанне, якога я раней ніколі ня чуў! Можна, вядома, задаваць пытаньні пра беларуска-швэдзкія і беларуска-эўрапейскія адносіны, але цікаўцеся таксама іншымі рэчамі!"




Your browser doesn’t support HTML5

Онлайн-канфэрэнцыя са Стэфанам Эрыксанам



Гл.таксама інтэрвію Стэфана Эрыксана парталу TUT.BY